Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не выключаю рэцэсіі і новых фінансавых шокаў». Эканаміст — пра тое, чым давядзецца заплаціць за ручное стрымліванне цэн
  2. Опубликован свежий рейтинг лучших университетов мира. Смотрим, удалось ли БГУ выкарабкаться из ямы 1501+
  3. Людей закапывали заживо, а милиция ничего не замечала. История семейной банды «черных риелторов» из Могилева
  4. «Кого-то допрашивают, как в фильме „Большой Стэн“». Что рассказывают о «беседах» на границе Беларуси с Евросоюзом
  5. Асуджаная па «справе студэнтаў» Ася Булыбенка расказала, што знаходзіцца ў псіхіятрычнай бальніцы ў Літве, і папрасіла дапамогі
  6. У сталічным метро жанчына ўпала пад цягнік і загінула. Следчыя праводзяць праверку
  7. «Наша Ніва»: Затрыманыя дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў
  8. «За кулісамі нешта адбываецца». Спыталі ў аналітыка, чаму Лукашэнка зноў загаварыў пра вялікую ўгоду з ЗША
  9. Российские войска вернулись к использованию бронетехники в бою — вот для чего и как этому поспособствовала погода
  10. Многодетная беларуска заявила: нам «повезло», что отцы зарабатывают деньги, а матери — дома с детьми. Но «забыла» кое-что напомнить
  11. Амаль ніхто не быў прышпілены, у трактара не працавалі габарытныя агні. У СК расказалі падрабязнасці ДТЗ з шасцю загінулымі пад Светлагорскам
  12. «Лукашэнка разлічвае выгандляваць сабе індульгенцыі ў абмен на невінаватых людзей». МЗС Украіны выказалася пра «справу Гаюна»
  13. Што вядома пра беларуску, якую, паводле інфармацыі СМІ, прадалі на органы ў М'янме
  14. На рынок выводят новую модель авто Geely — что с ценами
  15. Апублікаваны свежы рэйтынг «сілы пашпартоў». Шукаем Беларусь (і нашых суседзяў)
  16. Чыноўнікі прыдумалі чарговае абмежаванне для насельніцтва — яно закранае тых, у каго ёсць зямельныя ўчасткі
Читать по-русски


/

Следчыя расказалі падрабязнасці расследавання цяжкай аварыі ў Воранаўскім раёне, у якой загінулі двое малых дзяцей. Трагедыя адбылася позна ўвечары 29 мая недалёка ад вёскі Радунь, паведамілі ў прэс-службе СК.

Последствия столкновения фуры и легковушки в Вороновском районе. Фото: СК
Наступствы сутыкнення фуры і легкавіка ў Воранаўскім раёне. Фота: СК

Паводле звестак следства, 55-гадовы кіроўца фуры Mercedes, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення і перавысіўшы хуткасць, выехаў на сустрэчную паласу і дапусціў лабавое сутыкненне з Audi, у якім ехала шматдзетная сям’я. Яны вярталіся дадому і не даехалі да месца прызначэння ўсяго каля 500 метраў.

У выніку сутыкнення на месцы загінула аднагадовае дзіця. Яго пяцігадовая сястра атрымала цяжкія траўмы і памерла ў бальніцы праз некалькі дзён. Кіроўца Audi, яго жонка і яшчэ адно дзіця атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Пасля аварыі кіроўца фуры ўцёк з месца здарэння і спрабаваў схавацца ў лесе. Супрацоўнікі міліцыі арганізавалі пошукі і неўзабаве затрымалі мужчыну. Праз пяць гадзін пасля аварыі канцэнтрацыя алкаголю ў яго крыві склала 1 праміле. Мужчына сцвярджаў, што выпіў ужо пасля аварыі, аднак сабраныя доказы гэтую версію абверглі.

Последствия столкновения фуры и легковушки в Вороновском районе. Фото: СК
Наступствы сутыкнення фуры і легкавіка ў Воранаўскім раёне. Фота: СК

Сведкі адзначалі яго неадэкватныя паводзіны адразу пасля сутыкнення: замест таго каб аказаць дапамогу пацярпелым, ён сабраў рэчы і збег. У кабіне фуры следчыя знайшлі пустыя бутэлькі ад моцнага алкаголю і зафіксавалі адбіткі пальцаў. Вынікі экспертыз і паказанні відавочцаў дазволілі высветліць абставіны здарэння і даказаць, што кіроўца знаходзіўся за рулём у стане ап’янення.

Мужчыну выставілі абвінавачанні па двух артыкулах КК — ч. 5 арт. 317 (Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай у стане алкагольнага ап’янення, якое прывяло да смерці двух і больш чалавек) і ч. 3 арт. 159 (Пакіданне ў небяспецы). З санкцыі пракурора абвінавачаны заключаны пад варту.