Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Шантажуюць і палохаюць». Дарадца Ціханоўскай — пра ціск на супрацоўнікаў Офіса і пераезд з Літвы пасля зніжэння ўзроўню аховы
  2. Чиновники сделали предупреждение для работающих за границей — у некоторых есть риск попасть в финансовую ловушку
  3. Этому оппозиционеру предложили отдать приказ об аресте Лукашенко, но он не рискнул. Позже Литва признала его главой Беларуси
  4. Опубликован свежий рейтинг лучших университетов мира. Смотрим, удалось ли БГУ выкарабкаться из ямы 1501+
  5. Похоже, в Кремле нашли выход, как привлечь дополнительные силы на войну без объявления мобилизации — ISW
  6. «Не выключаю рэцэсіі і новых фінансавых шокаў». Эканаміст — пра тое, чым давядзецца заплаціць за ручное стрымліванне цэн
  7. На аўтарынку зноў усё літаральна перакулілася з ног на галаву — ёсць чарговае пацверджанне
  8. «Будзем чакаць іх прапаноў глабальных». Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць «заключыць вялікую ўгоду з ЗША»
  9. «Мы не гатовыя». У Беларусі выпаў першы снег
  10. «Кого-то допрашивают, как в фильме „Большой Стэн“». Что рассказывают о «беседах» на границе Беларуси с Евросоюзом
  11. Доллар пытался начать расти, но ничего не вышло — и вот почему: прогноз по валютам
  12. У сталічным метро жанчына ўпала пад цягнік і загінула. Следчыя праводзяць праверку
  13. Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі. У трох буйных прадпрыемстваў — новыя кіраўнікі
  14. Нужно приготовиться к подорожанию доллара. Прогноз эксперта
  15. Для водителей через несколько дней введут новшество
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка сабраў нараду па «пытаннях глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіцця беларуска-амерыканскіх адносін», паведаміла яго прэс-служба. У прыватнасці, ён заявіў пра гатоўнасць «заключыць вялікую ўгоду з ЗША, калі будуць улічаныя інтарэсы Беларусі».

Совещание по "вопросам глобальной международной обстановки и развитию беларусско-американских отношений". 14 октября 2025 года. Фото: телеграм-канал "Пул Первого"
Нарада па «пытаннях глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіцця беларуска-амерыканскіх адносін» у Аляксандра Лукашэнкі. 14 кастрычніка 2025 года. Фота: тэлеграм-канал «Пул Первого»

Удзел у нарадзе ўзялі прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой, дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, генпракурор Андрэй Швед і старшыня КДБ Іван Церцель.

Падчас сходу Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць «заключыць вялікую ўгоду з ЗША, калі будуць улічаныя інтарэсы Беларусі».

— Будзем чакаць іх прапаноў глабальных, вялікіх угодаў, як яны ўмеюць гаварыць (любяць яны гэтыя вялікія ўгоды). Мы да гэтага гатовыя. Мы гатовыя з імі заключыць вялікую ўгоду. На адной шалі вагаў — іх пытанні, просьбы і патрабаванні, на іншай шалі вагаў — нашыя пытанні і патрабаванні. Вырашаем? Давайце будзем вырашаць. Мы да гэтага гатовыя. Прапановы Дональда Трампа ў гэтым плане я абсалютна ацэньваю нармальна. Але мусяць быць улічаныя і нашыя інтарэсы. І ўсё мусіць быць сумленна, як некалі мы з амерыканцамі дамаўляліся, — сказаў Лукашэнка.

Якія менавіта пытанні і патрабаванні можа агучыць беларускі бок, а якія — амерыканскі, палітык не ўдакладніў. У прыватнасці, ён выказаў гатоўнасць удзельнічаць у мірным працэсе, «калі амерыканцы хочуць урэгуляваць канфлікт ва Украіне і бачаць там нейкую невялікую нашую ролю».

Лукашэнка лічыць, што трэба «выпрацаваць далейшы алгарытм беларуска-амерыканскіх адносін на перспектыву» і «дакладней вызначыць свае прыярытэты»:

— Таксама важна акрэсліць, як у нас модна цяпер казаць, чырвоныя лініі, пераход якіх для нас непрымальны. Важна ўлічваць, каб нашыя дзеянні ні ў якім разе не нанеслі шкоды не толькі беларуска-расійскім, але і беларуска-кітайскім адносінам, а таксама нашым абавязанням перад іншымі дружалюбнымі краінамі ў рамках удзелу Беларусі ў еўразійскіх інтэграцыйных аб’яднаннях.

Ён таксама заявіў пра падтрымку крокаў Трампа па ўрэгуляванні канфлікту на Блізкім Усходзе:

— Я абсалютна падтрымліваю гэтыя крокі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў навядзенні парадку на Блізкім Усходзе. Крок рашучы, добры, які, магчыма, прывядзе да стварэння дзяржавы… Можа, адзінай палестынскай дзяржавы, куды ўвойдзе і сектар Газа. І нарэшце людзі атрымаюць магчымасць там нармальна жыць, — дадаў палітык і параіў Трампу «не перажываць з нагоды Нобелеўскай прэміі, бо важнейшая ацэнка людзей у свеце».

Адзначым, на нарадзе адсутнічаў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН і былы памочнік Лукашэнкі Валянцін Рыбакоў, якога сам палітык раней назваў адказным за перамовы з ЗША. Ён таксама муж віцэ-прэм'ера Наталлі Пяткевіч.

Не было таксама міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова, які паехаў на міністэрскую сустрэчу краін Руху недалучэння ва Уганду.

Нагадаем, 11 верасня на сустрэчы са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам Лукашэнка агучыў гатоўнасць абмеркаваць «глабальную ўгоду» па вызваленні палітвязняў. Пасля гэтага на волю выйшлі 52 чалавекі, а ЗША знялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія».

 — Калі Дональд настойвае на тым, што ён гатовы забраць да сябе ўсіх гэтых вызваленых, давайце паспрабуем выпрацаваць глабальную ўгоду, як любіць спадар Трамп. Вялікую ўгоду. Ён гэта так называе. Давайце і гэтае пытанне абмяркуем. Хоць для мяне гэтае пытанне і не галоўнае, — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама