Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Статкевіч выйшаў на волю. У яго быў інсульт
  2. Почему повестка на военные сборы часто приходит прямо перед явкой в военкомат? В Минобороны объяснили
  3. Стала вядома, чаму кіраўнік МЗС Рыжанкоў не паляцеў у Вашынгтон — яму не далі візы
  4. Чыноўнікі заявілі, што заробак у тысячу даляраў на вёсцы — гэта рэальнасць. Вывучылі, якая карціна складваецца з рэальных вакансій
  5. На свободу по помилованию вышла беременная политзаключенная Наталья Левая
  6. Да 15 гадоў пазбаўлення волі. Юрыст растлумачыў, чаму словы Эйсмант пра Статкевіча могуць прывесці да крымінальных справаў супраць Лукашэнкі
  7. У два разы большы, чым на Акрэсціна. У Мінску за дзясяткі мільёнаў будуюць новы ізалятар для правапарушальнікаў
  8. Дэлегацыя афіцыйнага Мінска выйшла з залы падчас прамовы Ціханоўскай на паседжанні ПА АБСЕ ў Вене, Азербайджан гэтага дэмаршу не падтрымаў
  9. У беларускі загінуў на працоўным месцы адзіны сын. Яна запатрабавала ад яго працадаўцы 1 млн рублёў кампенсацыі, колькі прызначыў суд
  10. «Трапіўся як шчупак у нерат». Аналітык пра тое, чаму не спрацавала замена Лукашэнкі на Рыжанкова для ўдзелу ў «Радзе міру»
  11. У Ельску 12-гадовая дзяўчынка загінула, прымаючы ванну з тэлефонам у руках
  12. Папулярная турыстычная краіна можа перастаць быць бязвізавай для беларусаў ужо ў 2026 годзе
  13. После потери доступа к терминалам Starlink Россия изменила схему применения дронов — ISW
  14. «Новых не будзе». Прапагандыст расказаў пра палітвязняў, для вызвалення якіх патрэбныя «асаблівыя ўмовы»
  15. У Расіі прапанавалі выдаваць беларусам «карту рускага»
Читать по-русски


/

Беларусы «кампенсуюць» наўпрост толькі 30% ад кошту капрамонту шматкватэрных дамоў. Пра гэта заявіў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка ў эфіры СТБ. Аднак чыноўнік змаўчаў пра важную дэталь — расказваем.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

У апошнія пяць гадоў амаль у два разы выраслі тэмпы работ па капітальным рамонце, заявіў Андрэй Рамашка.

— Мы выйшлі на ўзровень больш чым 3 млн квадратных метраў за год. Раней мы рабілі 1,6 максімум… Пра што кажуць гэтыя лічбы? Штогод рамантуецца прыкладна 3% ад усяго шматкватэрнага жылфонду, што эксплуатуецца ў краіне, — прывёў статыстыку намеснік міністра.

З яго заявы вынікае, што правесці капрамонт усіх шматпавярховак, дзе жывуць людзі, удасца больш чым за 33 гады. Пакуль працэс завершаць, работы трэба будзе пачынаць па новым коле. Праводзіцца такі рамонт мусіць кожныя 15−25 гадоў.

Акрамя гэтага, Андрэй Рамашка заявіў, што каля 70% ад кошту ўсяго капітальнага рамонту ў краіне фінансуецца з бюджэту. «Штомесячныя адлічэнні насельніцтва кампенсуюць толькі 30% выдаткаў», — падкрэсліў чыноўнік.

Пры гэтым ён змаўчаў пра тое, што бюджэт краіны практычна цалкам фармуецца за кошт падаткаў насельніцтва і бізнесу. Сёлета гэта больш за 85% даходаў казны.

Кошт капітальнага рамонту складае каля 100 млн рублёў, дадаў прадстаўнік Мінжылкамгаса. Аднак ён не ўдакладніў, маюцца на ўвазе выдаткі за год ці нешта іншае.

Як расказвала раней «Люстэрка», выдаткі на капрамонт могуць адрознівацца, у тым ліку ў залежнасці ад спісу неабходных работ і падрадчыка. Да таго ж у асобных выпадках ўклад насельніцтва наўпрост, а не праз выплату падаткаў у казну, істотна вышэйшы. Так, сёлета быў запланаваны пачатак капрамонту ў доме на вуліцы Будаўнікоў у Віцебску. Першапачаткова планавалася выдаткаваць на гэтыя працы і закупку абсталявання да 2 млн 655 тыс. рублёў. З іх 700 тыс. рублёў збіраліся ўзяць з гарадскога бюджэту, астатняе — адлічэнні людзей і арандатараў. То-бок людзі наўпрост мусілі прафінансаваць больш за 74% кошту работ.

У некаторых выпадках сапраўды вялікая частка сумы дзе з бюджэту.