Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Экс-политзаключенный Николай Козлов уехал из Беларуси
  2. «Иногда даже приходилось скандалить». Как проходят рейды на заправках, где по поручению Лукашенко ищут водителей-кофеманов
  3. Беларуску затрымалі падчас вяртання з Польшчы — праваабаронцы
  4. «Гэта кепска». Лукашэнка знайшоў новае тлумачэнне, чаму беларусы «шукаюць шчасця за мяжой», і запатрабаваў «забраць дзяцей з вуліцы»
  5. «Пора прекратить убийства и заключить сделку». Зеленский и Трамп подвели итоги встречи в Белом доме
  6. «Ё-мое, люди!» Лукашенко заявил, что очереди на заправках образуются из-за того, что люди там пьют кофе. Водители видят другую проблему
  7. Эксперты спрогнозировали подорожание доллара до 3,7 рубля. Когда это может произойти
  8. Як улады Беларусі стварылі праблему на сотні мільёнаў даляраў. Вось што мы даведаліся з закрытых дакументаў
  9. «З ранняга дзяцінства пачала працаваць». Сяброўка загінулай у М'янме беларускі расказала пра яе жыццё
  10. «Знахабіліся ўжо зусім». Лукашэнка расказаў, якія скаргі беларусаў выклікаюць у яго «нядобрую рэакцыю»
  11. Чыноўнікі хочуць падняць падаходны падатак да 40% для насельніцтва — але не для ўсіх
  12. Задержали русскоязычного мужчину, который набросился на семью беларуса и украинки в Швейцарии. Кто он?
  13. Власти убеждают беларусок рожать и не делать аборт, пугая на сайтах больниц. Но не все написанное там адекватно — объясняем
  14. Эксперты показали, какие российские объекты могут войти в зону поражения ракетами Tomahawk
Читать по-русски


/

Мінчанка ляцела з сям’ёй у Грузію авіярэйсам Мінск — Тбілісі. Пры сабе ў яе было каля 40 000 даляраў — па 10 000 даляраў на кожнага члена сям'і. Але праз выпушчаны нюанс яна атрымала штраф, а частку грошай канфіскавалі. Гэтую гісторыю «Люстэрка» адшукала ў банку судовых рашэнняў.

Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Жанчына разам з двума няпоўнагадовымі дзецьмі і свякроўю ляцела з Мінска ў Тбілісі. Пры сабе ў яе было 38 000 даляраў, 1500 еўра, 50 беларускіх і 700 расійскіх рублёў — то-бок крыху менш за 40 000 даляраў у эквіваленце. Падчас праходжання мытнага кантролю яна смела скіравалася ў зялёны калідор, бо палічыла, што дэклараваць грошы не трэба — на кожнага члена яе сям'і прыпадала 10 000 даляраў. Але яна не ўлічыла аднаго прававога нюансу.

З Беларусі і ў Беларусь без дэкларавання адзін чалавек можа правезці не больш за 10 тысяч даляраў у эквіваленце. Дакладная сума разлічваецца паводле курсу валют на дзень паездкі. Улічваць будуць усе грошы, якія ў вас з сабой. То-бок перавезці, да прыкладу, 10 тысяч даляраў у валізе і яшчэ 500 у кашальку без дэкларацыі не атрымаецца. Калі вы захочаце завезці або вывезці больш за 10 тысяч даляраў у эквіваленце, гэтую суму давядзецца дэклараваць.

Мытнікі заявілі, што мінчанка магла не дэклараваць 30 000 даляраў — на сябе і сваіх дзяцей, але мусіла задэклараваць грошы свекрыві, бо «абавязак дэкларавання ляжыць на асобе, у якой знаходзяцца грашовыя сродкі». На жанчыну склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 15.5 КаАП Беларусі (Недэклараванне перамяшчаных праз мытную мяжу ЕАЭС фізічнымі асобамі наяўных грашовых сродкаў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню). У яе забралі ўсе грошы.

Лёс грошай вырашаўся ў судзе.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў

Жанчына ў сваю чаргу з гэтым не пагадзілася, заявіўшы, што свякроў — яе сямейніца, з якой яна вядзе агульную гаспадарку.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў

У судзе выступіла і свякроў, якая пацвердзіла, што ў мінчанкі ў аэрапорце было 10 000 даляраў, якія належаць ёй. Яна таксама заявіла, што яны з нявесткай жывуць разам і сумесна вядуць гаспадарку. На паседжанне была запрошаная сведка — суседка мінчанкі, якая пацвердзіла, што часта бачыць свякроў у жанчыны дома.

Суддзя вырашыў, што мытнікі ўсё зрабілі правільна, а жанчына была абавязаная дэклараваць грошы свекрыві. Ч. 2 арт. 15.5 КаАП прадугледжвае магчымасць пакарання ў выглядзе штрафу як з канфіскацыяй незадэклараваных сродкаў, так і без канфіскацыі, у гэтым выпадку (як і амаль заўсёды ва ўсіх такіх) беларускі суд штрафам не абмежаваўся. Мінчанцы прызначылі штраф у памеры 740 рублёў, якія канфіскавалі з арыштаваных грошай. А астатнія сродкі, якія належалі свекрыві, 9642 даляры ў эквіваленце, канфіскавалі ў даход дзяржавы.

Мінчанка не пагадзілася з вынесеным рашэннем, наняла адваката і звярнулася ў Мінскі гарадскі суд. Там пакінулі ў сіле рашэнне ніжэйшага раённага суда — грошы свекрыві пайшлі дзяржаве.

«Раскладзіце грошы па кішэнях»

Мы звярнуліся на гарачую лінію ДМК, каб удакладніць парадак дэкларавання сродкаў на прыкладзе гэтага выпадку.

— Максімальна дапушчальная сума, якая перавозіцца праз мяжу, бярэцца з разліку на аднаго чалавека. Гэтая колькасць ўключае і няпоўнагадовых дзяцей. Сям’я з чацвярых чалавек, якая складаецца з двух дарослых і двух дзяцей, можа правесці без неабходнасці дэкларавання наяўныя ў эквіваленце 40 000 даляраў, — расказалі ў мытні.

— Але я чула гісторыю, калі жанчына са свякроўю і двума дзецьмі везла амаль 40 000 даляраў, і ў выніку грошы, якія належалі свекрыві, канфіскавалі.

— Што я магу сказаць? Раскладзіце грошы, па 10 000 даляраў, па кішэнях кожнаму, тады праблем не будзе.

Чытайце таксама